У Мінску абрабаваны яшчэ адзін пункт абмену валюты «Абсалютбанка». 21.by

У Мінску абрабаваны яшчэ адзін пункт абмену валюты «Абсалютбанка»

18.12.2009 16:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днём 18 снежня ўчынены крадзеж з абменнага пункта валюты № 37 «Абсалютбанка», размешчанага ва універсаме «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, паводле папярэдняй інфармацыі, выкрадзена прыблізна 55 млн. рублёў.

Вядома, што злачынца трапіў у памяшканне абменнага пункта, калі касіра там не было. Каб адчыніць дзверы і выкрасці выручку, яму спатрэбілася некалькі хвілін, адзначыў Ластоўскі. Зараз на месцы злачынства працуе следча‑аператыўная група ГУУС.

Нагадаем, 10 снежня быў ўчынены разбойны напад на абменны пункт валют «Абсалютбанка» каля сталічнага універсама «Аўтазаводскі».

Была забіта 21‑гадовая касір, выкрадзена прыблізна 35 млн. рублёў.

На прэс‑канферэнцыі 18 снежня кіраўніцтва банка заявіла, што абрабаваны абменны пункт адпавядаў усім патрабаванням бяспекі, якія выстаўляюцца заканадаўствам да такіх аб’ектаў.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён размешчаны ва універсаме «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика