Life:) разлічвае падключыць мільённага абанента да канца 2009 года. 21.by

Life:) разлічвае падключыць мільённага абанента да канца 2009 года

18.12.2009 17:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ў кіраўніцтве кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (гандлёвая марка life:)), гэтая падзея адбудзецца прыкладна праз 10—12 дзён. Такім чынам, life:) будзе ўтрымліваць 11‑працэнтную долю беларускага рынку мабільнай сувязі. За год абаненцкая база кампаніі вырасла ў пяць разоў.

Цяпер у аператара больш за 900 тысяч абанентаў. Пры гэтым life:) ужо пераступіў планку ў 100 тыс. 3G‑абанентаў.

У 2010 годзе аператар плануе ўтрымаць як мінімум 70% рынку 3G, а таксама давесці агульную колькасць абанентаў life:) да 2 млн., з якіх 350 тысяч будуць актыўнымі 3G‑карыстальнікамі.

Акрамя гэтага, у планах кампаніі на 2010 год — пакрыць сувяззю ўсе магістралі рэспубліканскага значэння. Агульная колькасць базавых станцый з падтрымкай 3G у сетцы life:) да канца 2009 года дасягне 550. Да канца лютага плануецца ўстаноўка яшчэ 300 такіх базавых станцый, сеткай трэцяга пакалення будзе ахоплена 25 гарадоў.

Калі ў 2008 годзе сувяззю life:) было ахоплена 87% насельніцтва і 48% тэрыторыі Беларусі, то сёлета гэтыя паказчыкі склалі 99,2% і 85,3%, у наступным годзе плануецца дасягнуць 99,8% і 93% адпаведна.

На гэты момант аператар валодае 130 эксклюзіўнымі магазінамі і прапаноўвае свае паслугі ў 2.300 неэксклюзіўных пунктах продажу. У кіраўніцтве кампаніі сцвярджаюць, што life:) першынствуе па гэтым паказчыку.

Аператар life:) першым з беларускіх кампаній сотавай сувязі пачаў камерцыйную эксплуатацыю сеткі 3G 2 лістапада 2009 года.

***

ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Зараз заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў кіраўніцтве кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (гандлёвая марка life:)), гэтая падзея адбудзецца прыкладна праз 10—12 дзён. Такім чынам, life:)...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика