У Беларусі падаражэлі мяса, гарэлка і цыгарэты
21.12.2009 09:53
—
Новости Общества
|
Адпаведныя пастановы прыняты 14 снежня Міністэрствам эканомікі. Як паведамляе сайт Мінэканомікі, межавыя адпускныя цэны на ялавічыну павышаны на 5%, свініну — на 3%. «Эканамічна абгрунтаванае павелічэнне адпускных цэн на мяса будзе ажыццяўляцца мясаперапрацоўчымі арганізацыямі, не перавышаючы межавыя адпускныя цэны», — гаворыцца ў паведамленні. Цэны на гарэлку і іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацункам больш за 28% павялічаны ў сярэднім на 5%. У прыватнасці, новая прэйскурантная рознічная цана на такія масавыя віды гарэлак, як «Аквадзіў», «Белая Русь сярэбраная», «Бярозавая», «Афіцэр» і інш., складзе ад 7.860 да 7.950 рублёў за бутэльку 0,5 літра. Пастанова прынята «з улікам прапаноў канцэрна «Белдзяржхарчпрам» у мэтах кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на гарэлку і іншую алкагольную прадукцыю», тлумачыць Мінэканомікі. Рознічныя цэны таксама павышаны на цыгарэты, што выпускаюцца ў Беларусі паводле праграмы імпартазамяшчэння (Pall Mall, Pall Mall Superslims), а таксама на імпартныя — Glamour (Pinks, Menthol), Sobranie (Black Russian, Cocktail) і R1 — «на ўзроўні, прапанаваным вытворцамі і імпарцёрам». Акрамя таго, падаражэлі цыгарэты «Карона», вытворчасць якіх аднаўляецца на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», паведамляе Мінэканомікі. Згаданая пастанова прынята «ў мэтах кампенсацыі росту акцызу на тытунёвую прадукцыю». Цэны на тытунёвую і алкагольную прадукцыю павышаны 19 снежня. Пастанова аб павелічэнні адпускных цэн на мяса набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведныя пастановы прыняты 14 снежня Міністэрствам эканомікі.Як паведамляе сайт Мінэканомікі, межавыя адпускныя цэны на ялавічыну павышаны на 5%, свініну — на... |
|