Міністр Барыеў – за пазапланавыя праверкі бяспекі аб’ектаў
21.12.2009 11:58
—
Новости Общества
|
Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў лічыць неабходным дазволіць наглядным органам міністэрства праводзіць пазапланавыя праверкі бяспекі аб’ектаў. «Вядома, ёсць пэўная сітуацыя, звязаная з тым, што ў рамках рэгулявання нагляднай дзейнасці ў нас да праверак фінансава‑гаспадарчай дзейнасці дзесьці аднолькавы падыход, як і да праверак у галіне бяспекі. На наш погляд — гэта не заўсёды абгрунтавана», — сказаў міністр. Ён лічыць, што «ў дзяржаўнага пажарнага нагляду, у нагляду за прамысловай бяспекай павінна быць магчымасць правядзення пазапланавых аператыўных праверак». «Напрыклад, летнія аздараўленчыя лагеры або школы. А так атрымліваецца, што на аб’екце, які правераны адзін раз у год, больш інспектар з’яўляцца не павінен», — адзначыў Энвер Барыеў. Паводле яго слоў, у краіне несумненна ёсць шэраг аб’ектаў, адносна якіх органы МНС упэўнены, што створана сістэма забеспячэння бяспекі і ніякіх праблемных сітуацый не павінна ўзнікнуць. Аднак адносна часткі аб’ектаў такой упэўненасці няма. «Мы будзем выходзіць з прапановай, каб у наглядных органаў нашага міністэрства было права на ажыццяўленне пазапланавых праверак», — сказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў лічыць неабходным дазволіць наглядным органам міністэрства праводзіць пазапланавыя праверкі бяспекі...
|
|