825 тысяч за салідарнасць з асуджанымі на смерць
23.12.2009 22:52
—
Новости Общества
|
У сераду, 23 снежня, прайшлі суды над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (825 тысяч рублёў). «Я ў шоку ад гэтых лічбаў. Як можна даваць штрафы такіх памераў — гэта ж месячны заробак. Усе справы не павінны скончвацца такім чынам. Я буду падаваць касацыйную скаргу, буду звяртацца ў камітэт па правах чалавека ААН. Гэта не толькі пакажа жорсткасць беларускага заканадаўства, але і прыцягне ўвагу да праблемы смяротнага пакарання за гомасэксуальнасць у Іране». Падчас суду са словаў сведкі, ахоўніка амбасады, высветлілася, што 16 снежня ў часе акцыі хлопцы перадалі сваю петыцыю не проста супрацоўнікам, а непасрэдна амбасадару Ірана ў Беларусі. Таму, нягледзячы на вялікія для маладых людзей лічбы штрафаў, хлопцаў цешыць, што акцыя была паспяховай. *** Нагадаем 16 снежня падчас акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана былі затрыманы тры актывісты ЛГБТ руху. На іх былі складзены пратаколы і прызначаны суд на 23 снежня.Аднак супрацоўнікі Савецкага РУУСу перадумалі і асудзілі Александра Гагарына 17 снежня. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (105 тысяч). Суд над Сяргеем Прадзедам і Сяргеем Андросенка адбыўся ў сераду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 23 снежня, прайшлі суды над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана.Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам... |
|