Івонка Сурвіла: «Няма прычыны, каб мы жылі горш за іншых»
24.12.2009 14:49
—
Новости Общества
|
Старшыня Рады БНР звярнулася з калядным прывітаннем. «Дарагія суродзічы‑беларусы! — гаворыцца ў прывітаньні, — Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо — Хрыстос нарадзіўся! Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса. Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў «праменьні свае хвалы» на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых. Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу ‑‑ зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі. Дык дапамажы вам Божа! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Рады БНР звярнулася з калядным прывітаннем.
|
|