Будаўніцтва метро ў Менску запаволіцца
26.12.2009 18:02
—
Новости Общества
|
«У 2010 годзе мы зможам забяспечыць аб"ём фінансавання недзе на 85-86 працэнтаў. Зразумела, гэта ўплывае на тэмпы будаўніцтва метрапалітэна». Аб гэтым сказаў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА. Ладуцька паведаміў таксама, што распрацоўваецца праект падрыхтоўкі будаўніцтва трэцяй лініі метро. Гэта знос зялёных насаджэнняў, пабудоў, якія будуць перашкаджаць пракладанню лініі, а таксама вызваленне трасы ад усіх камунікацый. Як мяркуецца, у 2012 годзе будзе завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю новыя станцыі першай лініі метро, а пасля пачнецца будаўніцтва трэцяй лініі падземкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У 2010 годзе мы зможам забяспечыць аб"ём фінансавання недзе на 85-86 працэнтаў. Зразумела, гэта ўплывае на тэмпы будаўніцтва метрапалітэна». Аб гэтым сказаў... |
|