Новыя развязкі паўстануць на Арлоўскай - Ціміразева і Маякоўскага - Дзянісаўскай
26.12.2009 18:02
—
Новости Общества
|
Вакол Мінска праляжа другая кальцавая аўтадарога. Гэта пацвердзіў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў часе online канферэнцыі на сайце БЕЛТА. «Трэба фармаваць на адлегласці 15-17 км ад дзейнай абводнай аўтамабільнай дарогі другое колца», - сказаў Ладуцька. Ён расказаў таксама, што за чатыры гады ў Мінску маюць збудаваць восем новых развязак. «Будзе завершана развязка на вуліцы Кальварыйскай і затым выхад на праспект Дзяржынскага. У 2010 годзе мы пачнём будаваць яшчэ дзве развязкі: вул.Арлоўская - вул.Ціміразева і вул.Маякоўскага - вул.Дзянісаўская. Потым у нас плануецца яшчэ адна развязка ў Чыжоўцы», - адзначыў ён. Сярэдні кошт адной развязкі складае каля $20-25 млн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдні кошт аднаго шляхаправода складае каля $20-25 млн.
|
|