«Хочам зрабіць у Беларусі універсітэт з сусветнага ўзроўню выкладаннем эканомікі»
27.12.2009 22:39
—
Новости Общества
|
На 28—29 снежня ў Мінск
«НН»: Раскажыце, калі ласка, трохі пра сябе. Міхаіл Голасаў: Я нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Мінску ў Эканамічным універсітэце. Потым аспірантуру і дактарантуру праходзіў у ЗША. Спачатку было цяжка, бо не было добрай першапачатковай базы. Даводзілася з нуля фактычна вучыць эканоміку, матэматыку. «НН»: Наша адукацыя такая слабая? МГ: Не, я б не сказаў. Справа ў тым, што БДЭУ больш сабой нагадвае «НН»: А МГ: Мала. Значную частку мы паклікалі на канферэнцыю, якую будзем праводзіць у Мінску ў панядзелак. Сёння ў нас у базе 29 беларускіх выкладчыкаў з заходніх універсітэтаў, якія займаюцца эканомікай. Праўда, у нас няма звестак па Брытаніі. Але агулам гэтая лічба складае, думаю, каля 40 чалавек. Некаторых ведаю, з некаторымі стасаваліся толькі па электроннай пошце, з трэцімі — сустрэнуся ўпершыню ў Мінску. Адносна таго, што мы прадстаўлялі сабе раней, то гэта шмат. Аднак, тых жа чэхаў нашмат болей. Я гавару толькі пра эканоміку. Пэўна, у матэматыцы, дакладных навуках беларускіх выкладчыкаў больш. «НН»: Вас не запрашалі яшчэ папрацаваць у беларускім урадзе? І ці было б цікава Вам гэта? МГ: Не, не запрашалі. У прынцыпе, было б цікава. Апроч выкладання, я таксама працаваў у Федэральнай рэзервовай сістэме, маю досвед. «НН»: А што гэта будзе за канферэнцыя 28 снежня? МГ: Мы хочам арганізаваць протауніверсітэт, ці, дакладней курсы, на якіх выкладанне эканомікі будзе праходзіць на сур’ёзным сусветным узроўні. «НН»: Гэта будзе магістарская праграма? Ці бакалаўраў таксама будзеце рыхтаваць? МГ: Пакуль вядзецца гаворка пра падрыхтоўку магістраў эканомікі. Насамрэч я не думаю, што мы пацягнем падрыхтоўку бакалаўраў. Зрабіць жа кароткую якасную магістарскую праграму не так і цяжка. Трэба не так шмат людзей выкладчыкаў, а таксама не так шмат студэнтаў (група 20–30 чалавек). «НН»: Вы разлічваеце на нейкую фінансавую выгаду ад гэтай ідэі? МГ: (Смяецца.) «НН»: Праграма будзе рыхтаваць кадры для Беларусі ці для Захаду? МГ: Для Беларусі. Гэта цікава нам як беларусам. «НН»: А нейкія дамовы з імі ёсць? МГ: Мы толькі пачынаем весці размовы з рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі. Пакуль можна сказаць, што інтарэс выказваюць усе. «НН»: А якая будзе працоўная мова? МГ: Англійская. Цяпер англійская стала мовай эканомікі ва ўсіх свеце. Вядучыя магістарскія праграмы Італіі, Іспаніі праходзяць на англійскай мове. Практычна ўся акадэмічная літаратура «НН»: А чаму для Вас асабіста так важная гэтая праграма? МГ: Напэўна, таму, што я адсюль. «НН»: Дазвольце таксама некалькі пытанняў на актуальныя тэмы. Як, на Вашу думку, крызіс зменіць сусветную эканоміку? МГ: Я думаю, што ў заходніх краінах, дзе да гэта ішла хваля на лібералізацыю эканомікі, на нерэгуляванне, то цяпер ківач скіруецца ў іншы бок. І дзяржава будзе граць большую ролю ў эканоміку. Цяпер нацыянальная запазычанасць узрасла ў ЗША, у еўрапейскіх краінах, то трэба будзе ці падымаць падаткі, ці чакаць інфляцыі. Гэта прывядзе да дастаткова маруднага росту эканомікі. Гэта прагноз на каротка- ці сярэднетэрміновую перспектыву. Марудны рост у заходніх краінах таксама замарудзіць рост цэнаў на нафту, на іншыя сыравіну. «НН»: А Кітай будзе рухацца ў ранейшым тэмпе? МГ: З Кітаем цяжка нешта адгадаць. Думаю, што нейкі час ён будзе рухацца ў цяперашнім тэмпе. У Кітая хапае сваіх праблем, якія трэба вырашаць. Кітай стартаваў з вельмі нізкай кропкі і вельмі хутка рос. У прынцыпе, расці з нізкай кропкі прасцей, чым з больш высокай. І чым больш Кітай будзе развівацца, тым больш у яго будзе праблем, з якімі цяпер сутыкаюцца багатыя краіны — праблемы няроўнасці, сацыяльнай сферы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 28—29 снежня ў Мінск з’ехаліся эканамісты з сусветным імем. Іх яднае беларускае паходжанне. Гутарка ў Рэдакцыі «НН» з Міхаілам Голасавым, прафесарам эканомікі Йельскага універсітэту (ЗША). |
|