Салодкі кашмар. 21.by

Салодкі кашмар

28.12.2009 17:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цукеркі без меры сапсуюць нашым дзецям не толькі здароўе, але і душу. Піша Барыс Тумар.


Навагодні падарунак на працы. Пакет у школе, ад Дзеда Мароза. Пакет ад дзеда з бабай. Каробка цукерак ад другой бабы. Салодкі стол перад канікуламі. Яшчэ адзін – у царкве на Нараджэнне Хрыстова. І там яшчэ адзін кулёк, ад Святога Мікалая. Гэта кашмар. На шчаках паяўляецца высыпка, і можна толькі здагадвацца, што там робіцца на зубах і ў печанях.

Насамрэч, нашы дзеці ядуць зашмат салодкага, і перад святамі гэтае зашмат дасягае ўжо ступні поўнага вар’яцтва.

Чамусьці на дні нараджэння ў садкі і школы прынята насіць цукеркі. Тое самае ўваходзіць у карпаратыўную этыку на прадпрыемствах.

Празмерная любоў да салодкага — перажытак беднасці.

У многіх сем’ях у Швецыі дзецям даюць салодкае раз на тыдзень, у нядзелю. Але чым бяднейшая краіна, тым больш там спажываюць цукроў. Зайдзіце ў краму дзесьці ў Кіеве — там будзе сорак гатункаў шакаладу, трыццаць салодкіх печываў, і хіба два сыры ды мінімум гародніны. У некаторых краінах Трэцяга свету нездаровая дыета ўжо спрычыніла павальныя медычныя праблемы. Як на Тонга, напрыклад, дзе пятая частка насельніцтва, з каралём уключна, пакутуе на цукровы дыябет.

Баюся, што перабор дэсертаў і салодкага будзе мець для нашых дзяцей не толькі дыетычныя, але і маральныя наступствы. «Мы нічога не мелі, затое нашы дзеткі хай ні ў чым не ведаюць адмовы», — з гордасцю кажуць бабусі і мамусі. І дмухаюць сваім бэйбусам у дупу. І тыя прывучаюцца, што ўвесь свет ім абавязаны. Што хачу — тое мушу мець.

Пачуцце меры — гэта не прыроджаны інстынкт, а вынік выхавання. Абмежаванне сябе ў салодкім — акурат адзін са спосабаў яго выхавання.

У межах асобнай сям’і змяніць агульныя звычкі наўрад ці выпадае. Трэба змена грамадскае этыкі што да салодкага. Змена стандартаў святкавання і харчавання. Гэта вялікая задача — роўная праблеме курэння і злоўжывання алкаголем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цукеркі без меры сапсуюць нашым дзецям не толькі здароўе, але і душу. Піша Барыс Тумар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика