Пагадненне аб часовых пастаўках у Беларусь нафты можа быць падпісанае 30—31 снежня
28.12.2009 13:18
—
Новости Общества
|
Пра гэта заявіў журналістам 28 снежня ва Уладзівастоку віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын, паведамляе РІА Новости. Беларуска‑расійскае пагадненне аб часовых пастаўках нафты ў 2010 годзе можа быць падпісанае ў Маскве 30—31 снежня. Пра гэта заявіў журналістам 28 снежня ва Уладзівастоку віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын, паведамляе РІА Новости. Цяпер бакі працягваюць перамовы на гэты конт. Як заявіў 23 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў, «стаіць задача калі не падпісаць міжурадавае пагадненне, то хаця б падпісаць пратаколы, якія гарантавалі б пастаўку нафты з 1 студзеня». «Пагадненне можа быць падпісанае і пазней», — дадаў пасол. Пры гэтым Сурыкаў запэўніў, што пастаўкі нафты ў Беларусь спыненыя не будуць, нават калі адпаведнае пагадненне бакам не ўдасца падпісаць да канца 2009 года. Затрымка з падпісаннем дакумента, патлумачыў дыпламат, можа ўзнікнуць з‑за таго, што бакам неабходна падлічыць баланс аб’ёму нафты, якая будзе пастаўляцца ў Беларусь бяспошлінна для ўнутранага карыстання. Сурыкаў нагадаў, што называліся розныя лічбы аб’ёму бяспошлінных паставак: ад 5—6 да 8—9 млн. тон. Пасол адзначыў, што нафта для экспарту будзе пастаўляцца ў Беларусь па біржавых цэнах. «Кошт расійскай нафты маркі Urals на ўчарашні дзень складала 77,80 даляра за барэль», — сказаў Сурыкаў. Ён падкрэсліў: «Трэба стварыць і для расійскіх пастаўшчыкоў, і для беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў узаемавыгадныя ўмовы». Пры гэтым дыпламат абвергнуў інфармацыю пра тое, што Масква звязвае кошт паставак нафты ў Беларусь з доступам расійскіх кампаній да прыватызацыі беларускага нафтавага комплексу «Нафтан‑Палімір». Нагадаем, з пачатку 2010 года спыняе дзейнасць паніжаючы каэфіцыент на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, прадугледжаны беларуска‑расійскім пагадненнем ад 12 снежня 2007 года. Сёлета каэфіцыент складаў 0,356 да стандартнай расійскай экспартнай пошліны на нафту. Мінск зацікаўлены ў яго захаванні, але Масква з такім падыходам не згодна, матывуючы гэта тым, што расійская нафтаперапрацоўчая прамысловасць знаходзіцца ў менш спрыяльных умовах. «Нельга будаваць эканамічнае супрацоўніцтва за кошт аднаго партнёра. Такога ў бізнесе не бывае, каб адзін заўсёды выйграваў, а другі ўвесь час прайграваў. Можна пазбавіцца партнёра», — заявіў Ігар Сечын журналістам у Санкт‑Пецярбургу 18 снежня, каментуючы ход беларуска‑расійскіх перамоў па нафце. Віцэ‑прэм’ер нагадаў, што ў 1990‑х гадах уся расійская нафта пастаўлялася ў Беларусь бяспошлінна, у сувязі з чым расійскі бюджэт пачаў несці страты. У 1995 годзе было падпісана двухбаковае пагадненне аб умовах пастаўкі нафты і падзеле экспартнай пошліны пры экспарце нафтапрадуктаў. «Гэтае пагадненне прадугледжвала ўвядзенне рэжыму кампенсацыі выпадзення мытных пошлін нашаму бюджэту ў прапорцыі 15 да 85», — сказаў Сечын. Паводле яго слоў, у 1995 годзе Расія атрымала ў выглядзе кампенсацый 6,8 млн. даляраў, за 10 месяцаў 1996 года — 1,7 млн., а ў перыяд з 1997 па 2001 гады ўвогуле не атрымлівала ніякай кампенсацыі. Беларускі бок дэнансаваў пагадненне ў аднабаковым парадку. У 2006 годзе Масква ініцыявала ўвядзенне 100‑працэнтнай выплаты пошліны, супраць чаго катэгарычна пярэчыў Мінск. Кампраміс быў знойдзены ў студзені 2007 года — бакі падпісалі трохгадовае пагадненне аб супрацоўніцтве ў нафтавай сферы, дзеянне якога заканчваецца ў 2009 годзе. Паводле слоў Сечына, спецпошліна на пастаўкі нафты ў Беларусь на самай справе ніколі не была пошлінай у класічным разуменні. Гэта, хутчэй, механізм падзелу прыбытку ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты на беларускіх НПЗ. Віцэ‑прэм’ер РФ папярэдзіў, што дакументы аб бяспошлінных пастаўках павінны быць падпісаныя да канца года — інакш увесь аб’ём паставак нафты на беларускія НПЗ Расія будзе абкладаць пошлінай у поўным аб’ёме. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў журналістам 28 снежня ва Уладзівастоку віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын. |
|