Nemiroff будуць выпускаць на заводзе «Мінск Крышталь». 21.by

Nemiroff будуць выпускаць на заводзе «Мінск Крышталь»

28.12.2009 15:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украінскую гарэлку Nemiroff плануецца выпускаць на лікёра‑гарэлачным заводзе «Мінск Крышталь».

Пра гэта сказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка на прэс‑канферэнцыі 28 снежня ў Мінску.

Як паведамлялася раней, украінская кампанія правяла аўдыт беларускіх лікёра‑гарэлачных прадпрыемстваў на прадмет магчымасці ліцэнзійнай вытворчасці гарэлкі названай гандлёвай маркі. Паводле слоў Данчанкі, хутчэй за ўсё, вытворчасць будзе арганізаваная ў Мінску.

«Цяпер трэба падлічыць эканоміку і вырашыць, ці будзе гэта выгадна бакам», — адзначыў Данчанка. Ён падкрэсліў, што ў выпадку станоўчага рашэння пры вытворчасці будзе выкарыстоўвацца беларускі спірт, беларускі цукар, беларуская бутэлька і беларускі корак.

«Ад партнёра мы будзем мець пашыраную сетку рэалізацыі, імя і рэцэптуру», — адзначыў старшыня канцэрна.

Ён нагадаў, што ў Беларусі ўжо наладжаны выпуск ірландскага віскі, грузінскіх, малдаўскіх і армянскіх каньякоў, плануецца вытворчасць французскіх каньякоў.

Разам з тым Данчанка адзначыў, што «алкагольны рынак Беларусі перапоўнены». У краіне выпускаецца 145 млн. літраў гарэлкі. Рынкі суседніх краін (Украіны і Расіі) таксама перапоўненыя алкаголем, адзначыў кіраўнік канцэрна. Паводле яго інфармацыі, у 2009 годзе тэмп росту экспарту беларускай лікёра‑гарэлачнай прадукцыі складзе 140% да ўзроўню 2008 года, ці каля 500 тыс. дал. Сёлета пачаты пастаўкі ў Санкт‑Пецярбург і Чэлябінск.

«Шмат алкаголю было пастаўлена ў краіны Балтыі. Да 10% алкаголю ў Прыбалтыцы — гэта беларускі алкаголь», — адзначыў Данчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскую гарэлку Nemiroff плануецца выпускаць на лікёра‑гарэлачным заводзе «Мінск Крышталь». Пра гэта сказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика