РОЗГАЛАС
29.12.2009
—
Новости Общества
|
У навагоднюю ноч будуць мароз і снег
У навагоднюю ноч надвор'е папесцiць беларусаў марозам i невялiкiм снегам. Аб
гэтым паведамiў начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага
гiдраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў.
— Ноч з 31 снежня на 1 студзеня будзе марозная. У Мiнску тэмпература паветра складзе мiнус 7—14 градусаў. Магчыма, пройдзе невялiкi снег. Самае добрае надвор'е, каб вадзiць карагод вакол ёлкi, — адзначыў спецыялiст. Значна халадней у навагоднюю ноч будзе ў паўночна-ўсходнiх раёнах Беларусi — там слупок тэрмометра пакажа 16—18 градусаў марозу. На паўднёвым захадзе чакаецца мiнус 4—6 градусаў. Навагодняя трайняНапярэдаднi Новага года сям'я жыхароў Пiнска адразу павялiчылася ў два разы: было тры чалавекi, стала — шэсць. Тры дачушкi з'явiлiся на свет у Брэсцкiм раддоме, куды парадзiху даставiлi па прычыне складанасцi родаў. Варта зазначыць, што дзяўчаткi нарадзiлiся здаровымi i з добрай для такога выпадку вагой: 2570, 2630, 3280 грамаў. Пасля назiрання за дзецьмi ў палаце iнтэнсiўнай тэрапii ўрачы прыйшлi да высновы, што мацi з нованароджанымi можна выпiсаць адразу дадому. Паводле слоў намеснiка галоўнага ўрача раддома Галiны Алешчанкi, такое бывае вельмi рэдка: звычайна дзяцей з трайнi пераводзяць у аддзяленне нованароджаных дзiцячай бальнiцы. Пiнская трайня стала чацвёртай з пачатку года ў Брэсцкiм абласным радзiльным доме. Святлана ЯСКЕВІЧ. Знёс гадзiннiк за... $10 000Сталiчныя праваахоўнiкi вышукваюць невядомага "кавалера" 30-гадовай мiнчанкi, у якой гэты мужчына скраў гадзiннiк "Ролекс" коштам 10 тысяч долараў ЗША. Няўдзячны зладзюжка, якi знаходзiўся ў пацярпелай у гасцях у кватэры на вулiцы Энгельса, напракудзiў пасля таго, як выпiў i закусiў з гаспадыняй. Калi ж "баль" скончыўся i невядомы сышоў, разам з iм знiк i дарагi гадзiннiк. Iгар ГРЫШЫН. Пагражаў расправiцца з дзiцем...У Жодзiне каля гадзiны ночы ў нядзелю быў затрыманы злачынца, якi ў кватэры сваёй сяброўкi ўчынiў сапраўдны кашмар: напачатку ён пагражаў падпалiць газ у жыллi, а потым прыставiў нож да шыi дзiцяцi гаспадынi — дзяўчынкi 2006 года нараджэння... Раней судзiмага за хулiганства 28-гадовага мясцовага жыхара па-сапраўднаму "пераклiнiла": на пачатку адзiнаццатай вечара ў суботу ён патэлефанаваў у мясцовы ГАУС i паведамiў пра тое, што збiраецца падпалiць жыллё, адчынiўшы вентыль газу. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, дзяжурны па аддзяленнi ўнутраных спраў, каб супакоiць нецвярозага мужчыну, i не даць апошняму магчымасцi выканаць пагрозы падпалу, а таксама нанясення фiзiчнай шкоды дзяўчынцы i сабе, па тэлефоне праводзiў перамовы з буянам. У сваю чаргу, у гэты час работнiкi райгаза спынiлi падачу блакiтнага палiва ў жыллё. У перамовы са злачынцам уступiў таксама начальнiк мясцовага ГАУС. На шчасце, усё абышлося без ахвяраў: каб папярэдзiць надзвычайнае здарэнне, намеснiк начальнiка Жодзiнскага ГАУС i оперупаўнаважаны аддзялення крымiнальнага вышуку праз балкон пранiклi ў кватэру i затрымалi крымiнальнiка. Па факце заведзена крымiнальная справа. Iгар ГРЫШЫН. 10 чалавек пацярпелiпры лабавым сутыкненнi ў Мiнску на вулiцы Чыжэўскiх аўтамабiля БМВ з маршрутным таксi. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi па агiтацыi i прапагандзе ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля гадзiны дня. БМВ, за рулём якога знаходзiўся 31-гадовы кiроўца, вынесла на сустрэчную паласу, па якой рухалася маршрутка. Дзевяць пасажыраў маршрутнага таксi, а таксама кiроўца легкавушкi атрымалi лёгкiя траўмы, удары i раны. Цяпер вядзецца дадатковы разбор гэтага здарэння, аднак, паводле папярэднiх звестак, кiроўца БМВ хоць i ехаў з невялiкай хуткасцю, яго машыну ўсё ж такi занесла на сустрэчную. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навагоднюю ноч надвор'е папесцiць беларусаў марозам i невялiкiм снегам. Аб гэтым паведамiў начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў.
|
|