Cусьветная фэдэрацыя студэнтаў-хрысьціянаў абараняе Шапуцьку
29.12.2009
—
Новости Общества
|
Cусьветная фэдэрацыя студэнтаў-хрысьціянаў зьвярнулася да кіраўніцтва БДУ у абарону Тацяны Шапуцькі.
Старшыня арганізацыі Мірка Буковінска заклікала адміністрацыю БДУ аднавіць Тацяну на вучобе. У прыватнасьці яна заявіла:“Спадарыня Шапуцька была нядаўна выключана з катэдры паліталёгіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Будучы студэнцкай арганізацыяй, мы высока цэнім працу Тацяны і мерапрыемствы, у якіх яна прымае ўдзел па-за межамі вучобы. СФСХ-Э падтрымлівае гэтую працавітую і таленавітую студэнтку, якая мае вялікі патэнцыял для посьпеху ў будучыні. Мы заклікаем Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт адмяніць сваё рашэньне аб выключэньні Тацяны Шапуцькі з вучобы й дазволіць ёй вярнуцца на заняткі на рэгулярнай аснове. Мы лічым, што Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт павінен адстойваць правы сваіх студэнтаў. Праз доступ усіх студэнтаў, уключна з Тацянаю, да асноўнага права на адукацыю й самаразьвіцьцё, БДУ будзе заахвочваць правы чалавека ва ўсёй Усходняй Эўропе". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cусьветная фэдэрацыя студэнтаў-хрысьціянаў зьвярнулася да кіраўніцтва БДУ у абарону Тацяны Шапуцькі.
|
|