Офіс АБСЕ зноў узначаліць немец
30.12.2009 21:05
—
Новости Общества
|
30 снежня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене было прынятае рашэнне аб працягненні мандата офісу АБСЭ ў Мінску яшчэ на адзін год, паведамляе сайт «Як намі ўжо адзначалася, сыходзячы год аказаўся, бадай, найбольш плённым у плане выбудоўвання канструктыўнай лініі ў нашых узаемаадносінах з Офісам, у многім дзякуючы намаганням і асабістаму ўкладу кіраўніка Офіса Ганса‑Ёхана Шміта», — адзначаецца ў заяве МЗС. Паведамляецца, што новым кіраўніком Офіса стане зноў немец — Бенедыкт Халер. На ягонае прызначэнне давалася згода з беларускага боку. Выказваецца спадзяванні, што Халер зможа працягнуць палітыку, якую праводзіў Шміт. Раней кіраўнікамі мінскага офісу АБСЕ былі немцы Ганс‑Георг Вік, Эберхард Хайкен, Ганс‑Ехан Шміт і швед Оке Петэрсан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 снежня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене было прынятае рашэнне аб працягненні мандата офісу АБСЭ ў Мінску яшчэ на адзін год.
|
|