Навагодняя свечка
31.12.2009
—
Новости Общества
|
Уся планета ў навагоднюю ноч расквечваецца рознакаляровым агнём, якi, успыхнуўшы на Камчатцы, Курылах, несупыннай хваляй коцiцца на захад, да Аляскi. А следам за iскрыста-зiхатлiвым вогнiвам плыве-вiруе духоўная плынь — жыватворная, настоеная на любовi... У гэтую ноч, як нiколi, прагнем шчасця, шукаем яго. І чамусьцi здаецца, што ў тыя пачуццёва напружаныя iмгненнi, калi гадзiннiкавыя стрэлкi сваiм злiццём-яднаннем пазначаць магутнасць духоўна-цялеснага адзiнства, для нас адчынiцца казачная брамка ў чароўнае царства Шчасця. А шчасце зусiм побач! Яно — у адчуваннi даверу, паразумення, гармонii. А гэта заўсёды з намi, у нас самiх. Толькi трэба ўскалыхнуць душу, напоўнiць яе любоўю i гэтым прамянiста-светлым пачуццём ахiнуць блiзкiх... Так i ў рамантычна асветленай песнi "Навагодняя свечка", напiсанай Леанiдам Дранько-Майсюком i Мiкалаем Сацурам пятнаццаць гадоў таму для ансамбля "Сябры". Навагодняя свечка Верш Леанiда Дранько-Майсюка Музыка Мiкалая Сацуры Дамы стомлены, спяць кавалеры, Высыхаюць азёры вiна. А на нашым стале два фужэры, Два фужэры i свечка адна. Прыпеў: Запалi навагоднюю свечку I шампанскiм крышталь абудзi, I, нiбы на маленькую вечнасць, На блакiтную свечку глядзi. Што нам дамы i што кавалеры! Залатая прайшла даўнiна... Ёсць у нашай маленькай кватэры, Ёсць усё — ад агню да вiна. Прыпеў. Ах вы, дамы, i вы, кавалеры! Ах, паэзii вашай струна — Засталiся ад вас два фужэры, Два фужэры i свечка адна. Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уся планета ў навагоднюю ноч расквечваецца рознакаляровым агнём, якi, успыхнуўшы на Камчатцы, Курылах, несупыннай хваляй коцiцца на захад, да Аляскi. А следам за iскрыста-зiхатлiвым вогнiвам плыве-вiруе духоўная плынь — жыватворная, настоеная на любовi... |
|