Транснафта: Транзіт нафты праз Беларусь не будзе скарочаны ні пры якіх абставінах
03.01.2010 15:13
—
Новости Общества
|
Расія не зменшыць аб’ём транзіту нафты праз Беларусь ні пры якіх абставінах, заявіў 3 студзеня РІА Новости віцэ‑прэзідэнт «Транснафты» Міхаіл Баркоў. Паводле яго слоў, беларуска‑расійскія перамовы працягваюцца, і вынік можа стаць вядомы ўжо сёння. «Транзіт нафты праз Беларусь не будзе скарачацца ні пры якіх абставінах», — сцвярджае Баркоў. Што ж датычыцца паставак нафты беларускаму боку, то тут усё залежыць ад пазіцыі Мінска, дадаў ён. Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія так і не змаглі падпісаць пагадненне аб умовах пастаўкі нафты 30—31 снежня. Расійскі бок заявіў аб адсутнасці ў беларускіх перамоўшчыкаў дастатковых паўнамоцтваў і прыняў рашэнне пастаўляць нафту ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года, уключаючы ў цану 100% стандартнай экспартнай пошліны на нафту. У 2009 годзе ў цану ўваходзіла спецпошліна ў памеры 35,6% стандартнай экспартнай пошліны. У адказ урад Беларусі заявіў аб беспрэцэдэнтным ціску з боку Расіі на перамовах аб пастаўках нафты, аднак пацвердзіў гатоўнасць працягваць перамовы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія не зменшыць аб’ём транзіту нафты праз Беларусь ні пры якіх абставінах, заявіў 3 студзеня РІА Новости віцэ‑прэзідэнт «Транснафты» Міхаіл Баркоў.Паводле... |
|