Экс‑гендырэктар МТЗ Лявонаў выходзіць з турмы. 21.by

Экс‑гендырэктар МТЗ Лявонаў выходзіць з турмы

05.01.2010 12:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі, Міхаіл Лявонаў правёў за кратамі восем гадоў.

Два гады з яго «спісалі» за кошт дзвюх амністыяў. Пісаць прашэнне пра памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі былы гендырэктар Мінскага трактарнага заводу катэгарычна адмовіўся.

Нагадаем, што Лявонаў быў затрыманы 7 студзеня 2002 года ў цягніку Мінск—Масква, а 10 студзеня 2002 года яго арыштавалі і змясцілі ў СІЗА па падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў і атрыманні хабару.

23 снежня 2003 года Вярхоўны суд прызнаў Лявонава вінаватым у крадзяжы маёмасці МТЗ у асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплаты падаходнага падатку на прыбытак, атрыманы ў выніку крадзяжу, адмыванні скрадзенага прыбытку і атрыманні хабару.

Яго прысудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў з адбываннем пакарання ў асады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і без права займаць кіраўнічыя пасады на працягу 5 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі, Міхаіл Лявонаў правёў за кратамі восем гадоў. Пісаць памілаванне на імя Лукашэнкі ён катэгарычна адмовіўся.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика