На тэрыторыі ГД
06.01.2010 11:49
—
Новости Общества
|
Падчас правядзення праверачных мерапрыемстваў 4 студзеня супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС Мінгарвыканкама і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС на тэрыторыі аўтастаянкі гандлёвага дома «Ждановічы» выявілі факт рэалізацыі буйной партыі мясных вырабаў без дакументаў. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, 37‑гадовы раней судзімы непрацуючы жыхар Брэсцкай вобласці спрабаваў збыць больш як тону расфасаванай мясной прадукцыі коштам больш за 20 млн. рублёў. Дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і набыццё прадукцыі, у яго не было. Не было маркіровачных ярлыкоў і іншай інфармацыі пра тэрміны выпрацоўкі і рэалізацыі прадукцыі. Падчас першапачатковага разгляду ўстаноўлена, што мясныя прадукты былі выраблены ў Польшчы. Пры гэтым у аператыўнікаў ёсць усе падставы меркаваць, што ў Мінску планавалася рэалізоўваць гэтую прадукцыю пад маркай вядомых айчынных вытворцаў. Паводле заключэння Мінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, канфіскаванае мяса не можа быць выкарыстана для харчовых мэтаў і, згодна з вынесенай пастановай, падлягае знішчэнню. Цяпер у дачыненні да затрыманага складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні на падставе ч. 1 арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Артыкул прадугледжвае штраф да 500 базавых велічынь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас правядзення праверачных мерапрыемстваў 4 студзеня супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС Мінгарвыканкама і аддзела па...
|
|