Беларусь звінаваціла Расію ў зрыве нафтавых перамоваў. 21.by

Беларусь звінаваціла Расію ў зрыве нафтавых перамоваў

06.01.2010 20:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расійскі бок сарваў сёння перагаворы па ўмовах паставак нафты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дэлегацыі.

«Сёння ўвесь дзень беларуская дэлегацыя вяла перагаворы ў Міністэрстве энергетыкі Расіі. Па стану на 14.00 у выніку работы экспертаў пазіцыі бакоў былі максімальна збліжаны», — падкрэслілі ў беларускай дэлегацыі.

Аднак пасля гэтага расійскія перагаворшчыкі ўзялі тайм-аўт для даклада кіраўніцтву ўрада Расійскай Федэрацыі. «Пасля вяртання расійскія перагаворшчыкі фактычна адмовіліся ад усіх дасягнутых дамоўленасцей і вярнуліся на пазіцыю пачатку года, — паведамілі ў беларускай дэлегацыі. — І гэта прытым, што напярэдадні бакамі была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў выпадку ўзгаднення умоў на ўзроўні экспертаў для падпісання адпаведных дакументаў сёння ў Маскву ў другой палавіне дня выедзе першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка».

Такім чынам, паводле слоў спецыяліста, расійскі бок заняў «недагавараздольную» пазіцыю.

Нягледзячы на гэта, беларускі бок гатовы да прадаўжэння перагавораў, зыходзячы з дзеючай прававой базы беларуска-расійскіх адносін. Дэлегацыя беларускіх экспертаў застаецца ў Маскве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля дакладу кіраўніцтву расійскія перагаворшчыкі вярнуліся на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика