Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ялінцы Віцебска + фота
07.01.2010 14:28
—
Новости Общества
|
Бел‑чырвона‑белы сцяг залунаў над галоўнай ялінкай Віцебска на плошчы Перамогі. Прыкладна ў 12:30 агромністае палотнішча з’явілася на вышыні 35 метраў над пяціканцовай зоркай на вершаліне самай высокай у Беларусі ёлкі. Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны. Бел‑чырвона‑белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бел‑чырвона‑белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай. |
|