Над галоўнай ёлкай Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
07.01.2010 21:31
—
Новости Общества
|
Бел-чырвона-белы сцяг залунаў над галоўнай ёлкай Віцебска на плошчы Перамогі. Прыкладна ў 12:30 агромністае палотнішча нацыянальных колераў з’явілася на вышыні 35 метраў над пяціканцовай зоркай на вершаліне самай высокай у Беларусі ёлкі.
Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны. Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бел-чырвона-белы сцяг залунаў над галоўнай ёлкай Віцебска на плошчы Перамогі. Прыкладна ў 12:30 агромністае палотнішча нацыянальных колераў з’явілася на вышыні 35 метраў над пяціканцовай зоркай на вершаліне самай высокай у Беларусі ёлкі. Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны.
|
|