Затрыманы прыяцель Сяргея Каваленкі – яго схапілі, калі выносіў смецце
09.01.2010 16:01
—
Новости Общества
|
У суботу, 9 студзеня, быў затрыманы знаёмы Сяргея Каваленкі актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган. Ён затрыманы быў у той момант, калі выносіў з хаты смецце. Пра гэта НН паведаміў Павел Севярынец. Тараса адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Віцебска, зазначыў Севярынец. Нагадаем, што актывіст КХП – БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня пасля таго, як узняў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ялінцы Віцебска. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, у дачыненні да актывіста заведзена крымінальная справа. Сёння таксама актывісты «Еўрапейскай Беларусі» перад будынкам Кастрычнікага РУУСа павесілі расцяжку «Свабоду Каваленку». У панядзелак, 11 студзеня, віцебскія апазіцыянеры збіраюцца на пасяджэнне аргкамітэта, дзе будуць вырашаць як бараніць Каваленку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 9 студзеня, быў затрыманы знаёмы Сяргея Каваленкі актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган. Ён затрыманы быў у той момант, калі выносіў з хаты смецце.Пра...
|
|