Арышт Сяргея Каваленкі працягнуты на два месяцы
10.01.2010 15:34
—
Новости Общества
|
Пастанову пра затрыманне віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі на два месяцы ў следчым ізалятары падпісаў у нядзелю пракурор. Пра гэта НН паведаміла маці Сяргея – Лідзія Уладзіміраўна. Сяргея Каваленку сёння пераводзяць з ізалятара часовага ўтрымання ў Віцебскі следчы ізалятар, дадала сп-ня Лідзія. Грамадскі дзеяч, у сваю чаргу, запатрабаваў, каб усе паперы яго справы вяліся па-беларуску. *** Сяргей Каваленка быў затрыманы вечарам 7 студзеня, пасля таго як ускараскаўшыся на самы верх галоўнай ёлцы Віцебска ды вывесіў там бел-чырвона-белы сцяг. За гэта бясстрашнаму чалавеку пагражае да шасці гадоў зняволення. Нагадаем, што ў панядзелак у Віцебску пройдзе нарада дзеячоў мясцовага дэмакратычнага руху. На парадку дня – адзінае пытанне: як ратаваць Каваленку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння віцебскага актывіста, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай ёлцы горада, пераводзяць у віцебскі следчы ізалятар. |
|