Гатэль «Кемпінскі»: новыя падрабязнасці
10.01.2010 22:23
—
Новости Общества
|
Міністэрства культуры не выключае захавання гістарычных будынкаў першай мінскай электрастанцыі і адаптацыю іх у будучы гатэльны комплекс. Гісторыя з пабудовай побач з цыркам гатэльнага комплексу «Кемпінскі» абрастае новымі падрабязнасцямі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч Адначасова сябры Рады прызналі магчымым пабудову ў раёне цырка гатэльнага комплексу пры ўмове «рэканструкцыі з рэстаўрацыяй азначанага помніка, абмежаванняў па вышыні плануемых збудаванняў і выканання міжнародных рэгламентаў». 15 кастрычніка прадстаўнікі Мінгарвыканкаму, Мінкультуры, маскоўскай архітэктурнай майстэрні «SPeeCH» і кампаніі «Кемпінскі» абмеркавалі падыходы па праектванні будучага гатэльна-дзелавога комплексу «з улікам правядзення даследаванняў комлексу былой электрастанцыі, выяўлення элементаў і канструкцый помніка архітэктуры 1895-1912 гг. і захавання іх у складзе ствараемага аб’екта». Акадэмія навук пры гэтым указала на неабходнасць навуковага забеспячэння не толькі будаўнічых, але і перадпраектных і праектных працаў на аб’ектах, уключаных у спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей. У выніку, спаслаўшыся на замежны вопыт рэканструкцыі і прыстасавання аб’ектаў прамысловай архітэктуры, у тым ліку і з уключэннем іх у аб’екты сучаснага будаўніцтва, Мінкультуры не выключыла магчымасці рэалізацыі «сучасных архітэктурных рашэнняў» на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Свіслач непадалёк ад Белдзяржцырка. «У ходзе праектавання на прылеглай тэрыторыі шматфункцыянальнага цэнтра, зыходзячы з дзеючых у сусветнай практыцы правіл, неабходна забяспечыць экспанаванне гістарычных будынкаў і іх адаптацыю ў сучасны архітэктурны ансамбль», — гаворыцца ў лісце. Нагадаем, што пры канцы лістапада 2009 года ў часе абмеркавання перспектыў развіцця беларускай сталіцы Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падкарэктаваны генеральны плана Мінска да 2030 года. Адабрэнне атрымалі сярод іншых і планы пабудовы новага шматфункцыянальнага комплексу з гатэлем «Кемпінскі». Комплекс мае паўстаць у 2013 годзе на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і ракі Свіслач непадалёк ад Белдзяржцырка. Глядзі яшчэ: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры не выключае захавання гістарычных будынкаў першай мінскай электрастанцыі і адаптацыю іх у будучы гатэльны комплекс. |
|