За суткі з вуліц Мінска прыбрана 20 тыс. кубаметраў снегу
12.01.2010 11:29
—
Новости Общества
|
Як паведаміў намеснік дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар» Сяргей Лучына, зараз ў прыбіранні снегу задзейнічана 780 адзінак тэхнікі. Аб’яднанне таксама пачало прыбіранне «спальных» раёнаў сталіцы. «Становішча на дарогах Мінска бяспечнае, усе работы выконваюцца ў тэрмін», — зазначыў Лучына. Паводле яго слоў, супрацоўнікі «Гаррамаўтадара» працуюць у дзве змены. Штодзённа на прыбіранне снегу ў Мінску затрачваецца прыкладна 2 млрд. рублёў, зазначыў Лучына. Паводле яго слоў, гэтыя сродкі расходуюцца як «Гаррамаўтадарам», які ачышчае ад снегу пэўныя ўчасткі праезнай часткі дарог, гэтак і жыллёва‑камунальнымі службамі, раённымі аддзеламі прадпрыемства «Зелянбуд», прадпрыемствамі, якія адказваюць за прыбіранне тратуараў і двароў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў намеснік дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар» Сяргей Лучына, зараз ў прыбіранні снегу задзейнічана 780 адзінак тэхнікі. Аб’яднанне таксама пачало... |
|