Лукашэнка зноў паедзе ў Вільню?
12.01.2010 14:15
—
Новости Общества
|
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ разглядае магчымасць запрашэння на святкаванне 20‑х угодкаў аднаўлення незалежнасьці краіны прэзідэнтаў суседніх дзяржаваў, у тым ліку Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю Літоўскаму радыё. Святкаванні адбудуцца 11 сакавіка. Апрача таго, Грыбаўскайтэ выказалася і наконт нявыдачы беларускім бокам генерала Усхопчыка, якога абвінавачваюць у арганізацыі вайсковай аперацыі супраць мірнага насельніцтва Літвы ў 13 студзеня 1991 года. Прэзідэнт Літвы паведаміла, што паводле высноваў пракуратуры дзейная дамова зь Беларусьсю не дае юрыдычных падставаў для патрабаваньня аб выдачы Уладзіміра Усхопчыка. «Калі дамова не дае такой магчымасці, то чым пракуратура займалася 20 гадоў — імітавала працу? Дасылала просьбы, ведаючы, што грамадзяніна паводле гэтай дамовы яго не выдадуць?»,‑ заявіла Грыбаўскайтэ ў інтэрв’ю Літоўскаму радыё.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ разглядае магчымасць запрашэння на святкаванне 20‑х угодкаў аднаўленьня незалежнасці прэзідэнтаў суседніх дзяржаваў, у тым ліку Беларусі. |
|