Сяргея Каваленку вызвалілі
12.01.2010 19:37
—
Новости Общества
|
Прыкладна а 18 гадзіне з віцебскага СІЗА быў вызвалены сябра КХП‑БНФ Сяргей Каваленка. Ён быў арыштаваны 7 студзеня за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга на цэнтральнай ёлцы Віцебска. Раней паведамлялася, што Каваленку змясцілі ў следчы ізалятар на 2 месяцы. Супраць апазіцыянера заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 частка 2 (хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якой спыняліся хуліганскія дзеянні, альбо спалучаны з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае зняволенне да 6 гадоў. Падрабязнасці пазней на нашым сайце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна а 18 гадзіне з віцебскага СІЗА быў вызвалены сябра КХП‑БНФ Сяргей Каваленка. Ён быў арыштаваны 7 студзеня за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга на цэнтральнай ёлцы Віцебска.
|
|