У Мінск прыбыў віцэ‑прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк. 21.by

У Мінск прыбыў віцэ‑прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк

14.01.2010 11:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 студзеня ў Мінск з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Польшча на чале з віцэ‑прэм’ерам, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам.

Як паведамілі ў прэс‑службе Савета міністраў Беларусі, мэтай візіту з’яўляецца ўдзел у другім пасяджэнні сумеснай беларуска‑польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Пасяджэнне пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Падчас візіту запланавана сустрэча Вальдэмара Паўляка з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Паўляк наведваў Беларусь у лютым 2009 года. Паводле вынікаў яго перамоў з віцэ‑прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым было падпісана пяць дакументаў: мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай валютна‑фондавай біржай і Польскай фондавай біржай; пагадненні аб сумесных дзеяннях Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты і Польска‑беларускай гандлёва‑прамысловай палаты па падтрымцы і рэалізацыі трох праектаў — «Гомель», «Добрасуседства» і «Аўгустоўскі канал»; пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Польска‑беларускай гандлёва‑прамысловай палатай.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 студзеня ў Мінск з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Польшча на чале з віцэ‑прэм’ерам, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам.Як паведамілі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика