Завершана следства па справе самалёта Іл-76 са зброяй з КНДР
14.01.2010 11:37
—
Новости Общества
|
Паліцэйскае расследаванне па справе экіпажа самалёта Іл‑76, затрыманага ўладамі Тайланда ў снежні 2009 года з грузам паўночнакарэйскай зброі на борце, завершана. Пра гэта паведаміла РІА Новости са спасылкай на тайландскую газету The Nation. Паводле звестак выдання, 13 студзеня паліцыя перадала справу ў пракуратуру, якая згодна з мясцовым заканадаўствам разглядае дакументы следства і вызначае наяўнасць або адсутнасць складу злачынства ў дзеяннях падследных. У выпадку яго наяўнасці справа перадаецца ў суд. Пры адсутнасці складу злачынства або цвёрдых доказаў віны пракуратура адмаўляе ў распачынанні судовага іску, і суд пастанаўляе закрыць крымінальную справу і вызваліць падследных. Самалёт Іл‑76, зарэгістраваны ў Грузіі, быў затрыманы, паводле розных звестак, 11 ці 12 снежня тайландскімі ўладамі падчас тэхнічнай пасадкі ў Бангкоку для дазапраўкі палівам. Пры надглядзе на борце была знойдзена зброя — гранатамёты, дэталі партатыўных зенітна‑ракетных комплексаў і ўзрыўчатка. Зброя была схавана ў скрыні з маркіроўкай грамадзянскага грузу. Транзітны самалёт быў надгледжаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Саўбеза ААН № 1874, згодна з якой любое марское або паветранае судна павінна быць надгледжана ў першым порце прыбыцця пасля выхаду або вылету з Паўночнай Карэі. Санкцыі строга забараняюць КНДР экспарт узбраенняў. Экіпажу, які складаецца з чатырох грамадзян Казахстана і грамадзяніна Беларусі, выстаўлены абвінавачанні ў нелегальным захоўванні зброі і паведамленні заведама падманных звестак аб характары грузу тайландскім афіцыйным асобам. Члены экіпажа адмаўляюць гэтыя абвінавачанні і заяўляюць, што не ведалі пра сапраўдны характар грузу, упакаванага ў апламбаваныя скрыні. The Nation таксама публікуе вытрымкі з адозвы членаў экіпажа да прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, размешчанай на інтэрнет‑сайце ўрада Казахстана, а таксама ў казахскіх і расійскіх СМІ. Члены экіпажа заяўляюць пра сваю невінаватасць і просяць казахстанскага лідэра садзейнічаць іх вызваленню. Заява была перададзена праз пасольства Казахстана ў Тайландзе. У папярэдняй заяве экіпажа, перададзенай праз тайландскага адваката, лётчыкі таксама адмаўлялі ўсе абвінавачанні і паведамлялі падрабязнасці арганізацыі палёту. У прыватнасці, самалёт належыць грузінскай авіякампаніі і быў зафрахтаваны праз украінскую кампанію для перавозкі грузу ў кіеўскі аэрапорт Барыспаль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паліцыя перадала справу ў пракуратуру, якая вызначае наяўнасць або адсутнасць складу злачынства ў дзеяннях падследных. |
|