Мытны камітэт выступіў з тлумачэннем наконт уніфікацыі пошлін на аўтамабілі. 21.by

Мытны камітэт выступіў з тлумачэннем наконт уніфікацыі пошлін на аўтамабілі

14.01.2010 18:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі выступіў з тлумачэннем адносна уніфікацыі пошлін на аўтамабілі, што ўвозяцца ў рамках Мытнага саюза.

Як адзначаецца ў паведамленні ДМК, цяпер, як і ў 2009 годзе, абкладанне мытнымі плацяжамі легкавых аўтамабіляў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання, ажыццяўляецца ў ільготным рэжыме па адзіных стаўках мытных пошлін, падаткаў (указ прэзідэнта ад 15.10.2007 г. № 503).

Пры гэтым ДМК канстатуе, што ў Расіі стаўкі мытных пошлін на аўтамабілі, што былі ў карыстанні і ўвозяцца фізічнымі асобамі, значна вышэйшыя за дзеючыя ў Беларусі. У РФ яны вагаюцца ад 1,5 еўра за 1 куб. см да 5,8 еўра за 1 куб. см у залежнасці ад рабочага аб’ёму рухавіка.

«Відавочна, што уніфікацыя ўсіх мытных правілаў і працэдур у рамках Мытнага саюза запатрабуе уніфікацыі ставак мытных плацяжоў на аўтамабілі, што ўвозяцца грамадзянамі, на прымальным узроўні для ўсіх трох дзяржаў — удзельніц Мытнага саюза», — падкрэсліваецца ў паведамленні мытнага ведамства.

ДМК адзначае, што 1 ліпеня 2010 года ў рамках Мытнага саюза павінен набыць моц міжнародны дагавор, якім будуць канчаткова вызначаны адзіныя стаўкі мытных пошлін, падаткаў на аўтамабілі, што ўвозяцца грамадзянамі для ўласнага карыстання.

Як паведамлялася раней, 14 студзеня кіраўнік ДМК Беларусі Аляксандр Шпілеўскі паведаміў журналістам, што дзеючыя правілы ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі застануцца ранейшымі да ліпеня. З 1 ліпеня 2010 года, калі ў поўным аб’ёме пачне працаваць Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі, пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізічнымі асобамі вырастуць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі выступіў з тлумачэннем адносна уніфікацыі пошлін на аўтамабілі, што ўвозяцца ў рамках Мытнага саюза.Як адзначаецца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика