Да землякоў — з вершамі і песнямі
23.01.2010
—
Новости Общества
|
У беларускамоўную гімназію горада Браслава, што на Віцебшчыне, завітаў на творчую сустрэчу літаратар з Латвіі Станіслаў Валодзька
Вучні з натхненнем чыталі вершы суайчынніка — ён, хоць жыве цяпер у латвійскім горадзе Даўгаўпілсе, але піша па-беларуску. А выхаванцы мясцовай музычнай школы праспявалі песні на словы Станіслава Валодзькі. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама і браслаўскія спевакі Ванда Сіротка, Валянціна Кука і Леанід Лаўрыновіч. Песні ў іх выкананні — плён сумеснай творчасці паэта з браслаўскім кампазітарам Альбертам Белусем. Потым свае вершы чытаў сам аўтар. Дырэктар гімназіі Наталля Дзмітрук падзякавала яму за ўвагу да суайчыннікаў і выказала надзею, што такія творчыя кантакты будуць доўжыцца ў і надалей. Варта дадаць, што прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса і Браслава знаходзяць магчымасці для больш цеснага і шырокага культурнага супрацоўніцтва. Пра гэта, у прыватнасці, ішла размова і пад час сустрэчы паэта Станіслава Валодзькі са старшынёй Браслаўскага райвыканкама Пятром Гішкелюком. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускамоўную гімназію горада Браслава, што на Віцебшчыне, завітаў на творчую сустрэчу літаратар з Латвіі Станіслаў Валодзька
|
|