Час салодкiх сюрпрызаў
15.01.2010
—
Новости Общества
|
Прадукцыя кандытарскага цэха Клецкага вытворча-харчовага завода карыстаецца шырокiм попытам, асаблiва ў святы. Вось i цяпер кандытары рыхтуюць салодкiя сюрпрызы для пакупнiкоў i гатовы задаволiць усе заяўкi гандлёвых арганiзацый на пастаўку прадукцыi. Мiж iншым, на рэспублiканскiм конкурсе «Ласунак-2009» прадстаўлены клецкiмi майстрамi торт «Медунiца» быў адзначаны залатым медалём. «Серабро» атрымалi iх тарты «Забава» i «Мiлавiца». — У нашым кандытарскiм цэху вырабляюць таксама дражэ, бiсквiты, хлябцы, пячэнне i многае iншае, — гаворыць дырэктар завода Мiкалай Дудук. – Уся прадукцыя выпускаецца без дабавак, выключна з натуральных кампанентаў, забяспечана яе якасць. Гэта ў першую чаргу заслуга работнiкаў цэха, якiя прафесiйна, з усёй адказнасцю ставяцца да сваёй працы. Дарэчы, падрыхтаваны ўжо бiзнес-план рэканструкцыi кандытарскага цэха. Мяркуем устанавiць тут новае абсталяванне, павысiць прадукцыйнасць працы кандытараў. А ў канчатковым вынiку – умацаваць свае пазiцыi на рынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадукцыя кандытарскага цэха Клецкага вытворча-харчовага завода карыстаецца шырокiм попытам... |
|