«Абсалютбанк» выставіў на рэалізацыю некалькі абменнікаў у Мінску
15.01.2010 18:26
—
Новости Общества
|
ЗАТ «Абсалютбанк» выставіла на рэалізацыю па астаткавым кошце некалькі сертыфікаваных пунктаў абмену валют у Мінску. Як растлумачылі ў «Абсалютбанку», такое рашэнне прынята кіраўніцтвам банка ў сувязі з планамі скарачэння сеткі пунктаў абмену валют. На сайце банка паведамляецца, што на рэалізацыю выстаўлены пункты абмену валют у Мінску па вул. Усходняя, 48 (магазін «Востокторг»), абсталяваны па 1‑м класе трываласці; вул. Філімонава, 7 (магазін «Дорорс»), абсталяваны па 1‑м класе ўстойлівасці; вул. Б. Хмяльніцкага, 8 , абсталяваны па 3‑м класе ўстойлівасці; пр‑кт Незалежнасці, 143/1 (крама «Продалекс»), абсталяваны па 1‑м класе ўстойлівасці. У «Абсалютбанку» падкрэслілі, што ўсе пункты абмену валют з’яўляюцца прыбытковымі і маюць пастаянную кліенцкую базу. Нагадаем, у снежні ў Мінску два абменныя пункты гэтага банка былі абрабаваныя. У адным з выпадкаў 21‑гадовая касір была забіта. Пасля гэтага кіраўніцтва «Абсалютбанка» прыняло рашэнне закрыць большую частку абменных пунктаў банка на час абсталявання дадатковымі сістэмамі аховы і бяспекі. Абодва злачынствы пакуль нераскрытыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАТ «Абсалютбанк» выставіла на рэалізацыю па астаткавым кошце некалькі сертыфікаваных пунктаў абмену валют у Мінску.Як растлумачылі ў «Абсалютбанку», такое...
|
|