ЦВК Украіны: Цімашэнка пакуль адстае ад Януковіча на 4,5%. 21.by

ЦВК Украіны: Цімашэнка пакуль адстае ад Януковіча на 4,5%

18.01.2010 00:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выбарах прэзідэнта Украіны, якія адбыліся 17 студзеня, пасля апрацоўкі 0,48% пратаколаў выбарчых камісій, лідзіруе Віктар Януковіч з 33,99% галасоў, на другім месцы ідзе Юлія Цімашэнка з 29,5%, сведчаць першыя звесткі ЦВК Украіны.

На трэцім месцы, ідзе экс-кіраўнік Нацбанка Сяргей Цігіпка (8%), на 4-м дзеючы прэзідэнт Віктар Юшчанка (7,14%), потым ідзе Арсені Яцанюк (6,15%) за ім – лідэр камуністаў Пётр Сіманенка (3,95%).

Але апрацавана, паўторымся, толькі 0,48% бюлетэняў.

Тым часам Арсені Яцанюк, які паводле звестак экзіт-полаў заняў 4-е месца з прыкладна 8% галасоў, заявіў, што не будзе заклікаць сваіх выбарцаў аддаваць галасы ні Януковічу, ні Цімашэнцы.

Другі тур выбараў ва Украіне пройдзе 7 лютага.

Увага Еўропы будзе крыху адцягнутая лёсаваннем адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы – 2012, які акурат і пройдзе ў Польшчы і ва Украіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выбарах прэзідэнта Украіны, якія адбыліся 17 студзеня, пасля апрацоўкі 0,48% пратаколаў выбарчых камісій, лідзіруе Віктар Януковіч з 33,99% галасоў, на другім месцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика