Лукашэнка заклапочаны сітуацыяй на беларуска‑расійскай мяжы. 21.by

Лукашэнка заклапочаны сітуацыяй на беларуска‑расійскай мяжы

18.01.2010 13:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавыі Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць у сувязі з інфармацыяй, якая паступае з беларуска‑расійскай мяжы. Пра гэта ён паведаміў сёння перад дакладам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага аб выніках аператыўна‑службовай дзейнасці органаў пагранслужбы.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, яго на фоне фарміравання Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана непакоіць інфармацыя, якую ён атрымлівае з беларуска‑расійскай мяжы. «Насуперак нашым дамоўленасцям нібыта адбываецца ўзмацненне кантролю на мяжы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён папрасіў праверыць гэту інфармацыю і паведаміць пра вынікі.

Акрамя таго, Лукашэнка папрасіў асобна спыніцца на сітуацыі, якая складваецца на мяжы Беларусі з Украінай, адзначыўшы, што гэты ўчастак з’яўляецца найбольш праблемным.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мяжы краіны свяшчэнная і непарушная, і задача па ахове рубяжоў Радзімы — гэта справа ўсіх, ад Прэзідэнта да салдата на мяжы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігарам Рачкоўскім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика