Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў прызначаны на 25 красавіка. 21.by

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў прызначаны на 25 красавіка

18.01.2010 15:31 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь XXVI склікання прызначаны на 25 красавіка 2010 года. Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Варта зазначыць, што гэта будзе першая ў Беларусі выбарчая кампанія, якая пройдзе згодна з новым выбарчым заканадаўствам. У нядаўнім інтэрв’ю старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што мясцовыя выбары ў многім вызначаць стратэгію ўзаемаадносінаў АБСЕ і Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.

«Гіпатэтычна прызнанне АБСЕ вынікаў мясцовых выбараў важнае. АБСЕ павінна ўбачыць, наколькі ў Беларусі сапраўды рэальна і пазітыўна дзейнічаюць змены ў выбарчае заканадаўства, якія былі прыняты ў адпаведнасці з рэкамендацыямі гэтай арганізацыі», — сказала кіраўнік ЦВК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ падпісаў 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика