У Беларусі забаранілі пасыпаць дарогі і тратуары соллю. 21.by

У Беларусі забаранілі пасыпаць дарогі і тратуары соллю

18.01.2010 18:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З сярэдзіны студзеня ўсе камунальныя службы, якія займаюцца прыбіраннем снегу, павінны адмовіцца ад солі з пяском.

Менавіта гэтага патрабуе новая пастанова Міністэрства аховы здароўя аб утрыманні тэрыторыяў населеных пунктаў, прынятая яшчэ 30 снежня.

Адзін з аўтараў новых патрабаванняў лекар‑гігіеніст Павал Сідаровіч паведаміў , што пры распрацоўцы дакументу спецыялісты карысталіся расійскім досведам: падобная забарона дзейнічае, да прыкладу, у Маскве. У расійскай сталіцы сёння са снегам і галалёдзіцай змагаюцца з дапамогай хларыдна‑фасфатнага дадатку.

«Калі ўзяць саму соль, то яна раз’ядае не толькі абутак, але і аўтамабільныя пакрышкі ды забруджвае зямлю. А што азначае засаленне глебы? Гэта і зялёнае покрыва пачынае цярпець з цягам часу. Летась нават Міністэрства прыродных рэсурсаў засяродзіла ўвагу менавіта па нармаванні ўтрымання солі ў глебе, што ў нас не рэгламентаванае».

Паводле слоў медыка, соль не толькі забруджвае глебу, але і раз’ядае абутак ды псуе аўтапакрышкі. Да таго ж, на думку спецыяліста, у камунальнікаў застаецца свабода дзеянняў: ўжыванне менавіта хларыдна‑фасфатнага дадатку не з’яўляецца абавязковым. Калі камунальнікі прапануюць сваю замену саляна‑пясочнай сумесі і калі тая вытрывае ўсе праверкі, можна будзе выкарыстоўваць і альтэрнатыўны прэпарат.

Павал Сідаровіч: «Калі людзі закупілі калісьці даўно дарожна‑тратуарную сумесь, да прыкладу, і калі выяўлена, што яна шкодзіць чалавеку і навакольнаму асяроддзю, то, вядома ж, нельга яе ўжываць. Уявіце, чалавеку псуе абутак, праядае падэшвы. Вільгаць паступае ў абутак, чалавек прастуджваецца больш — і што, гэта нармальна? Давайце, каб усе ў дзіравых тапках хадзілі! Галоўнае — для чаго? Для людзей, для народу, так? Нашая ж прамысловасць да гэтага не адаптаваная, да гэтых соляў. І атрымліваецца, што падрываем здароўе людзей, калі соллю пасыпаем».

Аднак, нягледзячы на прынятую пастанову, камунальныя службы па ўсёй краіне працягваюць змагацца са снегам і лёдам соллю і пяском.

Камунальнікі тлумачаць, што планы па прыбіранні снегу на 2009‑2010 гады былі прынятыя яшчэ да новаўвядзення, і пра замену сумесі новымі прэпаратамі гаворкі ў іх не вялося. Да таго ж, у ЖЭСаў папросту няма грошай на новыя сродкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што соль падрывае здароўе людзей і псуе пакрышкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика