Перамовы з Расеяй пра транзіт электрыкі адкладзены на няпэўны тэрмін
19.01.2010 11:22
—
Новости Общества
|
Пытанні пастаўкі ў Беларусі расійскай электраэнергіі і яе транзіце ў Калінінградскую вобласць і краіны Балтыі мелі абмяркоўвацца сёння ў Мінску прадстаўнікамі канцэрна «Белэнерга» і расійскай кампаніі «Інтэр РАО ЕЭС». Аднак у апошні момант Міністэрства энэргетыкі паведаміла, што сустрэча адкладзена «з арганізацыйна-тэхнічных прычын» на няпэўны тэрмін. Папярэдні раунд перамоў адбыўся ў Маскве 14 студзеня. Раней «Інтэр РАО ЕЭС» заяўляла пра намер паставіць у Беларусь у 2010 годзе 3 млрд. кВт•гадз электраэнергіі ў адпаведнасці з балансам саюзнай дзяржавы, а таксама да 2,5 млрд. кВт•гадз — «на аснове прынцыпаў камерцыйнай мэтазгоднасці». Акрамя таго, кампанія плануе ажыццяўляць транзітныя пастаўкі ў Калінінградскую вобласць і краіны Балтыі. 4 студзеня канцэрн «Белэнерга» папярэдзіў аб магчымым спыненні паставак расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанні пастаўкі ў Беларусі расійскай электраэнергіі і яе транзіце ў Калінінградскую вобласць і краіны Балтыі мелі абмяркоўвацца сёння ў Мінску прадстаўнікамі... |
|