Сямашка ў Парыжы
19.01.2010 12:26
—
Новости Общества
|
Візіт у Францыю беларускай урадавай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм’ер‑міністра Уладзімірам Сямашкам пачаўся 19 студзеня. Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, у рамках візіту запланаваны сустрэчы з генеральным сакратаром Елісейскага палаца Клодам Геанам, кіраўніцтвам МЗС і Міністэрства эканомікі, прамысловасці і занятасці Францыі, шэрагу буйных французскіх кампаній і банкаў. Запланавана таксама правядзенне беларуска‑французскага дзелавога форуму ў штаб‑кватэры руху французскіх прадпрымальнікаў МЕДЕФ. «У межах сустрэч плануецца паглыбленае абмеркаванне пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы перспектывы нарошчвання гандлёва‑эканамічных і інвестыцыйных сувязей з Францыяй, развіццё палітычнага дыялогу і дагаворна‑прававой асновы адносінаў, а таксама ўзаемадзеяння па лініі міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства. *** Паводле інфармацыі МЗС, у студзені—лістападзе 2009 года тавараабарот Беларусі і Францыі скараціўся амаль на траціну і склаў 404,9 млн. даляраў (69,4% да аналагічнага перыяду 2008 года); беларускі экспарт склаў 62,6 млн. даляраў (83,3%), імпарт — 342,2 млн. даляраў (67,3%). Сальда склалася адмоўным у 279,6 млн. даляраў. Асноўнымі таварнымі артыкуламі беларускага экспарту з’яўляюцца: мэбля і яе часткі, угнаенні азотныя, трубы, трубкі і профілі бясшвовыя з чорных металаў, адзенне жаночае тэкстыльнае, вырабы з металу, казеін. Асноўныя пазіцыі імпарту: легкавыя аўтамабілі, інсектыцыды, гербіцыды, лекавыя сродкі, абсталяванне для тэрмічнай апрацоўкі матэрыялаў. У 2008 годзе ў Беларусь з Францыі паступіла 43,3 млн. даляраў інвестыцый (у 13,2 разу больш, чым у 2007 годзе), у тым ліку прамых — 3,8 млн. даляраў (у 2,7 разу больш), іншых — 9 млн. даляраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя ўрада Беларусі на чале з першым віцэ-прэм’ерам знаходзіцца з візітам у Францыі. |
|