Сяргею Каваленку прызначылі псіхіятрычную экспертызу
19.01.2010 13:28
—
Новости Общества
|
У панядзелак следчая паведаміла Сяргею Каваленка, што яму прызначаная псіхіятрычная экспертыза, а таксама, што абвінавачванні супраць яго перакваліфікаваныя. Са слоў спадара Каваленкі, цяпер яго абвінавачваюць у парушэнні ўжо двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 339 ч. 1 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго прымянення або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці або адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства) — да трох гадоў пазбаўлення волі; 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) — гэты артыкул, у залежнасці ад часткі, прадугледжвае максімальнае пакаранне да двух ці да пяці гадоў пазбаўлення волі. Нагадаем, што крымінальная справа супраць Сяргея Каваленкі ўзбуджаная пасля таго, як ён 7 студзеня вывесіў бел‑чырвона‑белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісту таксама паведамілі, што абвінавачванні супраць яго перакваліфікаваныя. |
|