Мароз: тэхніка бяспекі
20.01.2010 13:11
—
Новости Общества
|
Асаблівай увагі гэтымі днямі патрабуюць дзеці, для якіх зімовы шпацыр, гульня ў снежкі ці катанне на каньках — заўсёды радасць. Апранайце іх цёпла, але не ператварайце малога ў «капусту». Адна кофта з натуральнай бавоўны сагрэе лепей, чым тры кофты з сінтэтыкі. Растлумачце дзецям, як трэба паводзіць сябе. Але памятайце, перасцярога кшталту: «Не аблізвай металічную трубу — язык прыліпне», можа выклікаць жаданне праверыць гэтую тэорыю. Таксама групу рызыкі складаюць жанчыны. Упрыгожаная бранзалетамі, завушніцамі і пірсінгам у носе прыгажуня — ды яшчэ і без шапкі, каб не папсаваць прычоску, — мае ўсе шанцы абмарозіцца. Металы — добрыя праваднікі не толькі цяпла, але і холаду, таму зімой лепш адмовіцца ад упрыгожванняў на неабароненых частках цела. Нельга забывацца на цёплы і зручны абутак. Лепш боты на тоўстай падэшве — у іх вы не замерзнеце, нават калі прыйдзецца паўгадзіны прастаяць у чарзе на маршрутку. Першая прыкмета абмаражэння — збялелі нос, вушы, пальцы рук і ног. Не спяшайцеся расціраць абмарожаныя часткі цела рукамі, тканінай, спіртам, бо ад расцірання могуць ўтварыцца тромбы! Пашкоджаныя ўчасткі скуры закруціце сухім кампрэсам з некалькіх слаёў ваты. Не ўжывайце алкаголь і каву! Такі «ўдар» па звужаных сасудах можа прывесці да іх рэзкага расшырэння і разрыву, унутранага кровазліцця і парушэння работы сэрца. Выпіце лепш цёплай гарбаты. Можна грэць абмарожаныя рукі і ногі пад струменем вады: спачатку халаднаватай, потым цёплай. Рабіць такую працэдуру трэба хвілін 30‑40. Калі праз некаторы час адчуеце боль, сверб, значыць, усё ў парадку! У вас аднаўляецца кровазварот. Але, калі боль не сціхае, — выклікайце доктара. Калі раптам на вашым шляху сустрэнецца чалавек, які ляжыць на снезе, не спяшайцеся адвесці вочы і рабіць паспешлівыя высновы. У такую сцюжу ягонае жыццё залежыць ад вас. Выклікайце «хуткую дапамогу». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У групе рызыкі перадусім маленькія дзеці. |
|