Найбольш забойстваў у Барысаўскім раёне. 21.by

Найбольш забойстваў у Барысаўскім раёне

20.01.2010 13:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Летась па краіне найбольш забойстваў было зафіксавана ў Барысаўскім раёне, паведаміў на прэс‑канферэнцыі генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Усяго на Барысаўшчыне ў 2009 годзе было 19 забойстваў, столькі ж сама ў Мінскім раёне. Гэта лідэры па дадзенай статыстыцы.

Рыгор Васілевіч сказаў, што яшчэ ў 2008 годзе лідэрам быў Бабруйск. Але летась там сітуацыя палепшылася — было 9 забойстваў.

Пракурор Барысаўскага раёна за кепскую працу быў вызвалены з пасады. «У пракурораў дастаткова сродкаў уплываць на розум і свядомасць людзей», — сказаў Р.Васілевіч.

Увогуле летась зафіксаваны рост злачыннасці ў 45 раёнах краіны. Найбольшыя выбухі злачыннасці адзначаныя ў Навабеліцкім раёне Гомеля, Горацкім раёне, Першамайскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Потым ідзе Мінскі раён, а вось Бабруйск выпраўляецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика