Польская пракуратура спыніла следства па СУ-27 з-за смерці падазраваных. 21.by

Польская пракуратура спыніла следства па СУ-27 з-за смерці падазраваных

20.01.2010 19:31 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаворка ідзе пра незалежнае расследаванне вайсковай пракуратуры Варшавы, якое яна праводзіла з-за таго, што здарэнне адбылося на тэрыторыі Польшчы. У той жа час афіцыйная міжнародная камісія працягвае вывучаць матэрыялы

Польская вайсковая пракуратура спыніла расследаванне катастрофы беларускага знішчальніка СУ-27. Прычынай паслужыла смерць падазраваных асобаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік пракурора вайсковай акруговай пракуратуры ў Варшаве палкоўнік Ірэніуш Шэленг.

Ірэніуш Шэленг: “Следства спынена па справе ненаўмыснага ўчынення катастрофы ў паветраным руху, у выніку якой цалкам быў знішчаны самалёт СУ-27 беларускіх паветраных сілаў. Загінуў экіпаж гэтага самалёта — два пілоты. Падставаю спынення следства стала акалічнасць, якая утрымліваецца ў артыкуле 17 п.1 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу — “Смерць падазраванай асобы”.

ЕРБ: Ці азначае гэта, што падазраваўся экіпаж?

Ірэніуш Шэленг: “Вы дарослы чалавек і можаце зрабіць свае высновы на падставе прынцыпаў логікі”.

Нагадаем, беларускі знішчальнік разбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту на авіяшоу ў польскім Радаме 30 жніўня. У катастрофе загінулі абодва пілоты — палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.

Спыненне расследавання на гэтай падставе з пункту гледжання крымінальна-працэсуальнага права ні ў якім разе не значыць, што экіпаж прызнаны вінаватым у катастрофе, бо вінаватасць альбо невінаватасць асобы можа быць вызначаная толькі рашэннем суда, а ў дадзеным выпадку справа ў судзе не разглядалася. Хутчэй, спыненне расследавання польскай пракуратурай азначае, што яна не выявіла абставінаў, якія дазволілі б меркаваць, што ў трагедыі вінаватыя іншыя асобы.

Польская вайсковая пракуратура праводзіла сваё незалежнае расследаванне паралельна з афіцыйнай міжнароднай камісіяй і завяршыла яго яшчэ ў сярэдзіне снежня мінулага года. Аднак правамоцным рашэнне стане толькі пасля поўнага заканчэння ўсіх прадугледжаных працэдур.

Ірэніуш Шэленг: “Гэтае рашэнне яшчэ не ўступіла ў законную сілу. Яго маюць права абскардзіць польскія і беларускія суб’екты. Маюцца на ўвазе члены сем’яў пілотаў, таксама беларускае Міністэрства абароны, чый самалёт разбіўся, а таксама некаторыя суб’екты па польскім баку”.

На абскарджванне рашэння ёсць сем дзён. Гэтыя дні пачынаюць лічыцца ад часу атрымання зацікаўленымі асобамі ўсіх матэрыялаў справы. І пакуль матэрыялы з варшаўскай пракуратуры праз беларускае консульства дойдуць да адрасату, а пасля тым жа шляхам ў варшаўскую пракуратуру прыйдзе адказ беларускага боку — можа мінуць нават некалькі месяцаў.

Ірэніуш Шэленг: “Мы, вядома, пераклалі гэтую пастанову на рускую мову, перадалі консулу і чакаем пацвярджэння атрымання іх суб’ектамі, да якіх мы скіравалі. Згодна з польскім правам, калі рашэнне будзе абскарджана, мы перадаем матэрыялы справы разам з абскарджаннем ў суд, які будзе разглядаць, ці рашэнне пракуратуры было слушнае, няслушнае, заўчаснае, і можа ўказаць акалічнасці, якія трэба высветліць”.

І толькі пасля ўсіх гэтых працэдур, кажа палкоўнік Шэленг, варшаўская пракуратура зможа прадставіць матэрыялы справы, як кажуць, на суд грамадскасці.

Тым часам афіцыйная міжнародная беларуска-польская камісія працягвае вывучаць матэрыялы. Сваё следства яна закончыла ў лістападзе мінулага года. Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар беларускага Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык, вынікі працы следчых стануць вядомыя пасля высвятлення сапраўднай прычыны катастрофы.

Вячаслаў Раменчык: Міністэрства абароны працягвае аналіз, мы аналізуем матэрыялы, якія паступілі ад сумеснай камісіі.

ЕРБ: А калі, прыкладна, будуць вядомыя вынікі?

Вячаслаў Раменчык: Калі будуць усталяваныя сапраўдныя прычыны.

ЕРБ: То бок зараз прычыны невядомыя?

Вячаслаў Раменчык: Не, тэрміны па дадзеным пытанні не вызначаюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаворка ідзе пра незалежнае расследаванне вайсковай пракуратуры Варшавы, якое яна праводзіла з-за таго, што здарэнне адбылося на тэрыторыі Польшчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика