Новы аўтавакзал у Маладзечне прымае першых пасажыраў
20.01.2010 20:24
—
Новости Общества
|
Адразу тры магазіны згарэлі ў Беларусі за мінулыя суткі Два – на Міншчыне, у вёсцы Уша Бярэзінскага раёна і ў вёсцы Астроўчыцы Клецкага. Будынкі разам з таварамі і абсталяваннем амаль поўнасцю знішчаны агнём. Пацярпелых няма. У адным з выпадкаў краму падпалілі. У Маладзечанскім раёне выратавальнікі ліквідавалі ледзяны затор на рацэ Уша За лічаныя гадзіны вада ў невялікай рэчцы ўзнялася на метр. Пад пагрозай падтаплення апынуліся вясковыя падворкі. Каб разбрурыць «бар'ер», спатрэбілася дапамога вадалазных брыгад Мінскага і Вілейскага падраздзяленняў. У выніку — рака вярнулася ў нармальнае рэчышча. Прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўручылі пераможцам адмысловага конкурса Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі. Сярод пераможцаў — салігорскія трыкатажнікі. Усяго высокай узнагароды ўдастоены 10 прадпрыемстваў краіны. Яшчэ 7 сталі дыпламантамі. Конкурс на суісканне прэміі ў галіне якасці ў Беларусі праводзяць ужо 10 год. Яго лаўрэатамі сталі 160 прадпрыемстваў. Адметна, што кожны раз у спісе пераможцаў — вытворцы сталічнай вобласці. Новы інавацыйны праект запусцілі на заводзе горнага воску ў Чэрвеньскім раёне Дзякуючы інвестыцыям, тут наладзілі выпуск нафтавага парафіну. Магутнасць лініі — 18 тысяч тон у год. Аналагаў вытворчасці ў Беларусі няма. Канкурэнцыю чэрвенскаму прадпрыемству могуць скласці толькі тры заводы — у Германіі, Польшчы і Венесуэле. Кошт праекта—70 мільярдаў рублёў. Але, паводле спецыялістаў, укладанні хутка акупяцца. Каля 80% прадукцыі будуць пастаўляць на экспарт. Працэс мадэрнізацыі тут вырашылі не спыняць. І цяпер шукаюць замежных інвестараў.
Новы аўтавакзал у Маладзечне прымае першых пасажыраў Ён аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, аўтаматызаванай сістэмай продажу білетаў. З навінак — інфакіёск і электроннае табло. А таксама — пакоі маці і дзіцяці, псіхалагічнай разгрузкі. Дарэчы, Маладзечанскі вакзал – чацвёрты на Міншчыне, які перажыў глабальнае абнаўленне, пасля Чэрвеня, Узды і Мар'інай Горкі. Штодня адсюль адпраўляюцца каля дзвюх тысяч пасажыраў. У Салігорску кватэры даўжнікоў за камунальныя паслугі сталі пазначаць «жоўтай меткай» Гэта — новы сродак барацьбы з неплацельшчыкамі. Трохвугольнікі з пагрозлівым надпісам «Ты стаішь ў чарзе на адсяленне!» цяпер «упрыгожваюць» дзверы «праблемных гаспадароў». Апошняе папярэджанне тычыцца тых, хто не плаціў за паслугі ЖКГ больш за паўгода. Калі «маральна ўздзейнічаць» не атрымоўваецца, камунальнікі грошы «выбіваюць» праз суд. Ужо сёлета супраць даўжнікоў на Салігоршчыне накіравалі каля тысячы іскаў на суму больш за 200 мільёнаў рублёў. На Капыльшчыне з'явіўся новы від паслуг - афармленне жылля Цяпер жадаючыя зрабіць інтэр'ер сваіх пакояў непаўторным могуць звярнуцца да спецыялістаў. Шторы, дыванЫ, падушкі, мэбля – дызайнеры ўлічаць усе пажаданні заказчыкаў. Перш чым ўзяцца за працу, спецыяліст наведвае «апартаменты» кліента, робіць эскіз, падказвае дзе можна набыць той ці іншы матэрыял. На Міншчыне распачалася інфармацыйная кампанія па прафілактыцы эпідэміі грыпу Ва ўсіх раёнах працуюць рабочыя групы, мэта якіх – дапамагчы людзям пазбегнуць захворвання і не дапусціць распаўсюджання вірусу. Медыкі і валанцёры наведаюць прадпрыемствы і арганізацыі, школы, дзіцячыя садкі, праводзяць інфармацыйныя гадзіны і кіналекторыі. Ініцыятарам «асветніцкай» кампаніі выступіла Міжнародная Федэрацыя Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Завершыцца акцыя ў верасні. Валейбольная каманда Морацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Клецкага раёна стала лепшай ў вобласці Чэмпіёнскі тытул дазволіць цяпер юным гульцам прадставіць Міншчыну на рэспубліканскім турніры. Да перамогі каманда ішла 7 год. Пад кіраўніцтвам прафесійных трэнераў падлеткі здолелі не толькі зліцца ў адзіны калектыў, але і перайсці на новы ўзровень майстэрства. Дарэчы, у Морачы выхоўваюць яшчэ і прафесіяналаў для айчыннай школы вольнай барацьбы. Пакуль жа, уся увага валейбалістам. Перад адказнымі паядынкамі трэніроўкі ў іх доўжацца амаль ўвесь дзень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу тры магазіны згарэлі ў Беларусі за мінулыя суткіДва – на Міншчыне, у вёсцы Уша Бярэзінскага раёна і ў вёсцы Астроўчыцы Клецкага. Будынкі разам з таварамі і... |
|