Airbaltic будзе лётаць з Вільні ў Лондан
21.01.2010 17:55
—
Новости Общества
|
Латвійская нацыянальная авіякампанія airBaltic 4 сакавіка гэтага года распачынае палёты з Вільні ў Лондан (аэрапорт Гэтвік). Як адзначыў камерцыйны дырэктар airBaltic Тэра Таскіла: «Дзякуючы выгаднай палітыцы збораў, віленскі аэрапорт стаў больш прывабным для авіякампаній, і аirBaltic рада прапанаваць прадпрымальнікам і турыстам новы маршрут — Вільня — Лондан». Авіякампанія будзе выконваць рэйсы двойчы на тыдзень — па чацвяргах і суботах на самалёце Boeing 737-300. Працягласць палёту складзе 2 гадзіны 55 хвілін, паведамляе delfi.lt. Як паведамляла раней НН, з 29 красавіка авіякампанія Star1 Airlines павялічвае колькасць палётаў з Вільні ў Лондан. Цяпер самалёты гэтай авіякампаніі будуць лётаць у Лондан не пяць, а шэсць разоў на тыдзень (апроч суботы). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Латвійская нацыянальная авіякампанія airBaltic 4 сакавіка гэтага года распачынае палёты з Вільні ў Лондан (аэрапорт Гэтвік). Як адзначыў камерцыйны дырэктар airBaltic Тэра... |
|