Лошыца — змены транспарту да канца году. 21.by

Лошыца — змены транспарту да канца году

21.01.2010 23:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску ў сувязі з рэканструкцыяй і пашырэннем вуліцы Маякоўскага на ўчастку ад вуліцы Сямёнава да вуліцы Чыжэўскіх з 25 студзеня да 31 снежня 2010 года змяняюцца трасы тралейбусных маршрутаў.

Тралейбусны маршрут № 15 будзе працаваць па будніх днях у гадзіну пік на ўчастку «Дражня — плошча Ванеева».

Тралейбусны маршрут № 23 будзе ісці па маршруце «Лермантава — плошча Ванеева з праездам па вуліцах Маякоўскага, Дзянісаўскай і Ванеева.

Тралейбусны маршрут № 24 будзе працаваць па будніх днях у гадзіну пік на ўчастку „Дражня“ — аўтавакзал Усходні».

Тралейбусны маршрут № 5 будзе закрыты.

Будуць арганізаваныя часовыя аўтобусныя маршруты № 5-Т «Маякоўскага — Вакзал», № 15-Т «Маякоўскага — Дражня» і № 24-Т «Маякоўскага — Дражня». Іх маршруты цалкам супадаюць з маршрутамі адмененых тралейбусаў.

Пасажырам, якія маюць праязныя на праезд у тралейбусе, будзе дазволена карыстацца імі на працягу студзеня 2010 года ў часовых аўтобусных маршрутах № 5-Т, 15-Т, 24-Т.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз пашырэнне дарогі ў мінскі мікрараён Лошыца адмяняецца рух тралейбусаў ад скрыжавання вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай да Холадакамбіната
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика