Салют, пераможцы!
30.01.2010
—
Новости Общества
|
У бюджэце 2010 года звыш 17 мільярдаў рублёў прадугледжана на выплаты ветэранам з нагоды 65-й гадавіны Вялікай Перамогі
Плануецца, што матэрыяльную дапамогу да свята атрымаюць каля 90 тысяч чалавек. Паводле дадзеных на кастрычнік 2009-га, у Беларусі пражывала болей за сорак пяць тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пяцьдзесят з паловай тысяч тых, хто пацярпеў ад яе наступстваў. На прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва са шкадаваннем адзначыла: за апошнія пяць гадоў колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай у Беларусі зменшылася больш як у два разы. “Кожны шосты ветэран вайны — адзінокі чалавек, кожны трэці — сельскі жыхар. Усім гэтым людзям патрэбна асаблівая ўвага”. Алена Прус Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бюджэце 2010 года звыш 17 мільярдаў рублёў прадугледжана на выплаты ветэранам з нагоды 65-й гадавіны Вялікай Перамогі
|
|