Віцебскія ўлады прапанавалі жыхарам скінуцца на перайменаванне вуліцы Камуністычнай
22.01.2010 10:33
—
Новости Общества
|
Перайменаванне вуліцы Камуністычнай у Багаслоўскую каштуе 5–7 мільёнаў. Віцебскім уладам «ледзь хапае на выплату заробкаў», таму яны прапанавалі віцеблянам самім аплаціць працэдуру перайменавання вуліцы Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую. Сёння адбылося паседжанне гарадской тапанімічнай камісіі Віцебска пад кіраўніцтвам Наталлі Шыянок, начальніка аддзела культуры Віцебскага гарвыканкаму. Удзельнічаць у паседжанні была запрошаная кіраўнічка Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец, ініцыятар кампаніі па збору подпісаў жыхароў гораду за вяртанне цяперашняй вуліцы Камуністычнай яе сапраўднай назвы, аднятай у 1919 годзе. На гэтай вуліцы размешчаны Свята -Успенскі храм, бацюшка якога блаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы назвы Вялікая і Малая Багаслоўская. Заява з 31 подпісам жыхароў вуліцы Камуністычная была пададзеная ў мясцовы гарвыканкам напачатку снежня. Паводле Таццяны Севярынец, старшыня выканкаму Кастрычніцкага раёну Віцебска заявіў, што ў бліжэйшыя Перайменаванне вуліцы, паводле чыноўніка, будзе каштаваць 5–7 мільёнаў рублёў (замена тэхнічных пашпартоў дамоў, новыя шыльды, замена штампаў у пашпартах і г.д.). Спадарыні Севярынец было заяўлена, што калі б гэтыя расходы ўзялі на сябе жыхары вуліцы Камуністычная, тыя, хто падпісаў заяву аб перайменаванні, дык гарвыканкам нічога не меў бы супраць. А калі не — дык пакуль няма магчымасці. Афіцыйны адказ аб разглядзе гарадской тапанімічнай камісіі заявы 31 жыхара Віцебска аб перайменаванні вуліцы Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую і прыянтым рашэнні Таццяне Севярынец паведамяць пісьмова. Віцебская арганізацыя БХД распачынае збор сродкаў на перайменаванне Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перайменаванне вуліцы Камуністычнай у Багаслоўскую каштуе 5–7 мільёнаў. Віцебскім уладам «ледзь хапае на выплату заробкаў», таму яны прапанавалі... |
|