Быкаў. Якім ён быў. К 65-годдзю Вялікай Перамогі створана музейная экспазіцыя ў гонар пісьменніка-франтавіка
23.01.2010
—
Новости Общества
|
23.01.2010
Выстава адкрылася ў музеі гісторыі беларускай літаратуры, што ў Траецкім прадмесці. Рукапісы твораў, лісты, нататнікі, малюнкі, фотаздымкі Васіля Уладзіміравіча. Іх сам класік перадаў у музей яшчэ ў 1993—1994 гадах.— Экспазіцыя, прысвечаная Быкаву, з’явілася дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы міністра культуры, — паведаміла дырэктар музея Лідзія Макарэвіч. — Спадар Латушка неўзабаве пасля назначэння на высокую пасаду наведаў нашу ўстанову, агледзеў калекцыі і па-цікавіўся, чаму няма асобнай выставы, прысвечанай Васілю Быкаву. Бо летась акурат адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. Аднак музей не меў грошай на арганізацыю такой экспазіцыі. Павел Паўлавіч паспрыяў выдзяленню сродкаў — і выстава з’явілася сёлета, к 65-годдзю Вялікай Перамогі.Між іншым, некаторыя рэчы перадала ў музей перад самым адкрыццём выставы ўдава Васіля Уладзіміравіча Ірына Быкава. Гэта запісная кніжка, ножык для разразання паперы, лінейка з калькулятарам. Усімі гэтымі прадметамі карыстаўся пісьменнік у сваёй рабоце.Экспазіцыя, прысвечаная Быкаву, — частка больш вялікага праекта пад назвай “Чалавек нараджаецца, каб жыць”. У рамках гэтай акцыі музей ладзіць сустрэчы з пісьменнікамі, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, запрашае родных тых літаратараў, якіх ужо няма на гэтым свеце. Заўчора адбылося спатканне з паэтам, празаікам і перакладчыкам Міколам Аўрамчыкам з нагоды яго 90-годдзя.Цяпер у музеі дзейнічаюць дзве сталыя выставы, прысвечаныя пісьменнікам — ветэранам вайны — Васілю Быкаву і Алесю Савіцкаму. Тым часам намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі выказаў меркаванне, што будзе разглядацца магчымасць стварэння ў будучым асобнага музея Быкава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава адкрылася ў музеі гісторыі беларускай літаратуры, што ў Траецкім прадмесці. |
|